1 лістапада, напярэдадні Дзядоў, валанцёры "Альтэрнатывы" распачалі збор подпісаў сярод мінчукоў пад зваротам у органы ўлады за ўключэнне ў школьную праграму “Гісторыі Беларусі” вучэбна-пазнавальных экскурсій у Курапаты — месца масавай згубы ахвяр палітычных рэпрэсій 30-40-х гадоў ХХ ст.
Подпісы збіраліся на вуліцы ў раёне плошчы Якуба Коласа, а таксама па кватэрах жылых дамоў па вуліцы Кульман і Беламорская.
Падчас акцыі па зборы подпісаў асаблівых эксцэсаў не адбылося. Як адзначаюць актывісты, людзі з большага падпісваюцца, пазітыўна ўспрымаюць дадзеную прапанову, але пры гэтым многія маюць страх, усё нечага баяцца (напрыклад, паставіць подпіс, назваць свой адрас, выказаць сваю думку адносна неабходнасці шанавання ахвяр сталіншчыны і г.д.).
Збор подпісаў плануецца ажыццяўляць напрацягу ўсяго лістапада.