Праграма візітаў Еўрапейскага саюза для беларусаў

Праграма візітаў Еўрапейскага саюзу (The European Union Visitor’s Programme – EUVP) запрашае беларусаў падаваць заяўкі на азнаямленчыя паездкі ў еўрапейскія інстытуты ў 2025 годзе.

Праграма візітаў ЕС арганізуе індывідуальныя азнаямленчыя паездкі для сустрэчаў з дэпутатамі Еўрапейскага парламенту, афіцыйнымі прадстаўнікамі інстытутаў ЕС і іншымі службоўцамі ЕС.

Удзельнікі павінны як правіла мець закончаную ўніверсітэцкую адукацыю або эквівалентную падрыхтоўку і ўжо напрацаваць некалькі гадоў прафесійнага досведу. Патрабуюцца базавыя веды інстытутаў ЕС і досыць добрае валоданне англійскай ці французскай мовамі, каб мець магчымасць актыўна ўдзельнічаць у размовах.

Праграма запрашае беларускіх праваабаронцаў, эколагаў, прадстаўнікоў прафсаюзаў і грамадзянскай супольнасці падаваць заяўкі на ўдзел. Перавага аддаецца кандыдатам ва ўзросце ад 25 да 35 гадоў.

Кожны навучальны візіт распрацоўваецца індывідуальна ў адпаведнасці з прафесійным профілем і інтарэсамі ўдзельніка. Звычайна азнаямленчы візіт у рамках EUVP доўжыцца пяць дзён у Брусэлі і можа быць падоўжаны за кошт уключэння Страсбургу.

Выдаткі на праезд і суткавыя пакрываюцца за кошт арганізатараў.

Апошні тэрмін падачы заявак – 25 сакавіка.

Падрабязней па спасылцы: https://visitors-programme.europa.eu

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.