Памёр грамадскі актывіст Уладзь Сяргееў

24 сакавіка ў шпіталі ў Мар’інай Горцы адышоў у лепшы свет вядомы грамадскі актывіст, сябра “Альтэрнатывы”, Уладзімір Сяргееў. 

“Так здарылася, што некалькі тыдняў таму Уладзь трапіў у раёны шпіталь на ШВЛ, магчыма, што з пнеўманіяй. На жаль, у нядзелю медыкі канстатавалі смерць…

Уладзь быў адным са сталых удзельнікаў шматлікіх акцый дэмакратычнай апазіцыі. Раздаваў улёткі, расклейваў плакаты, стараўся не прапускаць ніводнай вулічнай акцыі, таксама браў удзел у дабрачынных імпрэзах. Калі была машына – ахвотна дапамагаў з транспартнымі патрэбамі. Так разам з ім мы аб’ехалі не мала беларускіх рэгіёнаў, таксама ладзілі ваяж у Заходнюю Еўропу. Імкнуўся размаўляць ва ўсіх асяродках па-беларуску. Некаторы час працаваў на Трактарным, меў 5 разрад токара. Меў сям’ю, але ў свой час з жонкай разышоўся. Ёсць дачка Вераніка.
За свой актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці не раз трапляў на суткі, атрымліваў штрафы. Ну, а як жа, такія парадкі ў цудоўнай Беларусі.

Неяк у мінулым годзе ён зноў трапіў на суткі, але ўжо выпадкова. Аднойчы ўвечары дабіраўся дадому, дарога была побач з чыгункай. У гэты час там праходзіў грузавы цягнік. І ён стаў чакаць. У руках трымаў мабільны з уключаным ліхтарыкам. Тут жа з’явіўся патруль – і яго затрымалі па падазрэнні ў здымках нечага непажаданага (магчыма, што там перавозілі вайсковую тэхніку ў бок Украіны). Пасля гэтага ён мусіў стаць больш пільным і асцярожным. Родным – шчырыя спачуванні. R.I.P. – напісаў лідар “Альтэрнатывы” Алег Корбан.

Памятныя кадры з удзелам Уладзя Сяргеева ў нясумным мінулым: 

Развітанне з нябожчыкам адбылося сёння, 28 сакавіка. Светлая памяць…   

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.