Мінску – помнік Каліноўскаму!

By Org «Альтэрнатыва» у перыяд вясны-лета 2013 года ладзіла кампанію па зборы подпісаў сярод жыхароў беларускай сталіцы з прапановай да сталічнай улады ўсталяваць у Мінску помнік кіраўніку нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-1864 гг. на Беларусі і Літве – Кастусю Каліноўскаму.

Дзякуючы валанцёрскай працы, пад гэтым калектыўным зваротам за кароткі час удалося сабраць 4000 подпісаў, а таксама 40 подпісаў вядомых асобаў Беларусі (пісьменнікаў і паэтаў, гісторыкаў, дзеячаў культуры і мастацтва). Подпісы разам са зваротам былі накіраваны ў Мінгарвыканкам, Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў, а таксама ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Апроч гэтага, для прыцягнення ўвагі, “Альтэрнатыва” ладзіла вулічныя акцыі ў падтрымку ўсталявання помніка.

Талака ў Якушоўцы — малой радзіме Каліноўскага: 

Ініцыятары дадзенага звароту прапанавалі гарадской уладзе ўхваліць ідэю неабходнасці ўсталявання помніка Кастусю Каліноўскаму, разам з тым арганізаваць сумесна з грамадскасцю конкурс на вызначэнне найбольш яскравага манумента для гэтага. Планаванае месца для яго ўсталявання – сквер, што на перасячэнні праспекта Незалежнасці з вуліцай Каліноўскага, які месціцца недалёка ад Усіхсвяцкай праваслаўнай царквы (мікрараён Усход). Таксама адзін з ініцыятараў прапановы правёў на гэты конт сустрэчу з прадстаўніком Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.   

На жаль, у выніку беларускія ўлады адмовіліся падтрымаць дадзеную прапанову, назваўшы яе “несвоечасовай”. Аднак, пры гэтым жа чыноўнікі пайшлі на пэўны саступак – на будынак, дзе раней знаходзіўся кінатэатр «Вільня» была вернута памятная шыльда з бюстам Каліноўскага, якая ўжо як 10 гадоў лічылася зніклай. Такім чынам, дзякуючы грамадскай актыўнасці, прыцягнення ўвагі да Кастуся Каліноўскага, у Мінску, нарэшце, з’явіўся бюст з выявай гэтага выбітнага нацыянальнага героя. Фотафакт: 

На сённяшні дзень на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца толькі адзін помнік Кастусю Каліноўскаму. Ён знаходзіцца ў мястэчку Свіслач, што ў Гарадзенскай вобласці:

Мінску-Помнік Каліноўскаму