Аб’яўлены набор удзельнікаў на Летнік разнастайнасці

Хочаш паглыбіць свае веды аб стандартах правоў чалавека, атрымаюць веды адносна ксенафобіі, талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў, разумення тэрміну «мова варожасці», стану ўразлівых групаў у нашым грамадстве, навучыцца бачыць праявы стыгматызацыі, дыскрымінацыі і неталерантнасці, а таксама даведацца, як пазбягаць іх у прафесійнай дзейнасці? 

Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на летнік, дзе можна пашырыць свой досвед у праваабарончай сферы. 

Праграма пройдзе з 9 па 12 лістапада 2023 года ў Грузіі.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты і журналісткі (штатныя і фрылансеры) розных сродкаў масавай інфармацыі, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыцы, звязанай з талерантнасцю і недыскрымінацыяй.

Заяўку на ўдзел, якая мае ўключаць у сябе кароткае CV і матывацыйны ліст, спасылку як мінімум на адну сацыяльную сетку, трэба даслаць па электронным адрасе: j4t-belarus@protonmail.com.

Забяспечваюць харчаванне і пражыванне ў двухмесных нумарах, выдаткі на авіяпералёт, трансфер у аэрапорт і назад.

Дэдлайн для падачы заяўкі: 9 кастрычніка 2023 года. 

Жадаем поспехаў! 

 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.