У Курапатах пачаліся працы для ўзвядзення дзяржаўнага помніка

15 кастрычніка ва ўрочышчы Курапаты раптоўна з’явіліся бульдозеры разам з будаўнікамі – ля крыжоў пачалі капаць ямы… 

Ад панядзелка будаўнікі пачалі капаць траншэю для зліву вады з кальцавой дарогі. Вядома, што за гэтую працу адказвае Бараўлянскі спецлясгас. Апроч таго, з мэтай блакавання працы тэхнікі побач з крыжамі, у працэс капання далучыліся грамадскія актывісты на чале з Паўлам Севярынцам, якія рыдлёўкамі пачалі капаць зямлю. 

Таксама бульдозер ад уваходу на тэрыторыю мемарыяльнага комплексу і да Галгофы зняў верхні грунт зямлі. Тут мае быць пракладзена Брукаванка памяці.

У аўторак, 16 кастрычніка, на Курапацкай Галгофе пачалася праца археолагаў, якія адказваюць за раскопкі зямлі глыбінёй 2 метры пад тэрыторыю для ўзвядзення адмысловага мемарыяльнага знаку. Гаворка ідзе аб помніку, які перамог на конкурсе ў Міністэрстве культуры. Вось як ён выглядае:


Падчас раскопак не абышлося без сюрпрызаў – археолагі знайшлі гільзы НКВДэшнікаў ад знакамітага рэвальвера сістэмы «Наган» 7.62×38 мм і пісталета сістэмы «Маўзер» калібру 7.63х25 мм, якімі расстрэльвалі людзей. Гэтыя фоты ўжо ўзрушылі байнэт: 

 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.