Кіраўніцтва

Вышэйшы орган грамадскага аб’яднання «Альтэрнатыва» – Канферэнцыя. Канферэнцыя праводзіцца пры яе неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў 2 гады. Кіруючы орган ГА «Альтэрнатыва», у перыяд паміж Канферэнцыямі – Рада. Дадзеныя нормы вызначаны Статутам ГА «Альтэрнатыва» (зарэгістравана 03.07.2012 у Латвійскай Рэспубліцы).  

Ад 20.01.2019 склад Рады складаецца з 4 асобаў.

Склад Рады ГА «Альтэрнатыва»:

Алег Корбан — кіраўнік грамадскага аб’яднання;  

Аляксандр Карнышоў — намеснік кіраўніка грамадскага аб’яднання;

Вольга Бурневіч — каардынатар інфармацыйнай службы;

Вераніка Снытко — каардынатар па працы з валанцёрамі. 

Кантрольна-рэвізійным органам арганізацыі з’яўляецца Рэвізійная камісія, якая ўжыццяўляе ўнутраную праверку фінансава-гаспадарчай дзейнасці, а таксама ўнутраны кантроль за адпаведнасцю дзейнасці ГА «Альтэрнатыва» заканадаўству і Статуту.

Кіраўнік Кантрольна-рэвізійнай камісіі — Сяргей Качур