Грамадскае аб'яднанне «Альтэрнатыва» заснавана ў ліпені 2013 года групай актыўных і неабыякавых да лёсу краіны грамадзянаў Рэспублікі Беларусь.
Асноўныя мэты:
• Спрыянне развіццю грамадзянскай супольнасці, грамадзянскай актыўнасці, самакіравання, дэмакратычных каштоўнасцяў, нацыянальнай культуры ў Рэспубліцы Беларусь;
• Абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь;
• Данясенне да беларускага грамадства альтэрнатыўнай дзяржаўным СМІ інфармацыі.
Кіроўны орган аб'яднання – Канферэнцыя (праводзіцца 1 раз у 2 гады), Рада (сход праходзіць штомесяц). Галоўная структура арганізацыі дзейнічае ў горадзе Мінску.
ГА «Альтэрнатыва» спецыялізуецца на арганізацыі і правядзенні розных акцый і кампаній культурна-асветніцкага, праваабарончага, сацыяльнага характару.
ГА «Альтэрнатыва» мае дзяржаўную рэгістрацыю ў адной з краін Еўрапейскага Звязу. У цяперашні час таксама робяцца спробы рэгістрацыі грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва» у Рэспублікі Беларусь.