Грамадскае аб’яднанне “Альтэрнатыва” выказвае сваю падтрымку і салідарнасць з народам Францыі і выказвае спачуванні ў сувязі з жорсткім тэрактам 14 ліпеня 2016 году.
Трагічныя падзеі 14 ліпеня 2016 году ў Ніцы сталі сапраўдным шокам для усёй сусветнай цывілізацыі. Сёння ўвесь свет падзяляе боль, хвалюецца і моліцца за ахвяраў гэтага варварскага ўчынку.
Няхай жа ва ўсіх людзей у сэрцах будзе цяпло і любоў, з гэтым наша Зямля будзе лепшай!
Кіраўніцтва ГА “Альтэрнатыва”