Дапаможам дзецям!

Вясной 2014 г. «Альтэрнатыва» распачала дабрачынную сацыяльную кампанію па дапамозе дзецям-сіротам і дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, якія жывуць і навучаюцца ў рэгіянальных школах-інтэрнатах.

Сваю дзейнасць актывісты «Альтэрнатывы» абвясцілі доўгатэрміновай кампаніяй «Дапаможам дзецям!», сэнс якой даволі просты: збор сярод насельніцтва патрэбных рэчаў і іх перадача дзецям. Разам з гэтым у школах-інтэрнатах «Альтэрнатыва» ладзіць культурніцкія забаўляльныя імпрэзы, якія спрыяюць добраму і шчасліваму настрою дзяцей, павышаюць камунікабельнасць, а таксама робяць унёсак у патрыятычнае выхаванне, папулярызуюць беларускую мову і народныя традыцыі.   

«Адной увагі з боку дзяржавы да комплекснага забеспячэння і паспяховай сацыялізацыі дзяцей-сірот сёння яўна мала. Дзецям не хапае камунікацый і ўвагі да сябе. Асабліва такі недахоп адчувальны ў правінцыі, у глыбінцы. Тут мясцовая ўлада зачастую не ў стане забяспечваць усімі патрэбамі школы-інтэрнаты, таксама і грамадзянская супольнасць не заўсёды мае патрэбныя рэсурсы, таму адміністрацыя такіх устаноў з радасцю прымае любую матэрыяльную і тэхнічную дапамогу, дазваляе ладзіць валанцёрам для сваіх падапечных разнастайныя культурныя праграмы», – каментуе матывацыю дабрачыннай кампаніі лідар «Альтэрнатывы» Алег Корбан.

«Перад запланаванай вандроўкай у якісьці дзіцячы інтэрнат, мы робім абвестку аб будучай акцыі, актыўна распаўсюджваем гэтае паведамленне сярод жылых кварталаў беларускай сталіцы, у сацыяльных сетках, таксама запрашаем далучыцца да гэтага дыпламатычны корпус, вядомых асобаў, музыкаў. Неўзабаве, нам тэлефануюць неабыякавыя да лёсу дзяцей жыхары, запрашаюць прыйсці за рэчамі. Звычайна перадаюць кнігі, вопратку, канцтавары, гульні, розныя цацкі. Такім шляхам у нас збіраецца цудоўны стос падарункаў і неабходных рэчаў. Усе гэта мы пасля перадаем нашай мэтавай групе падчас імпрэзаў у іх навучальных установах, з арганізаванай праграмай у выглядзе конкурсаў, спеваў і танцаў», – каментуе змест акцый прэс-сакратар Вольга Бурневіч.

На працягу 2014-2016 гг. дабрачынныя актыўнасці «Альтэрнатывы» прайшлі ў 10 школах-інтэрнатах Беларусі, і выклікалі цікавасць і пазітыўныя эмоцыі абсалютна ва ўсіх. Да такіх мерапрыемстваў ахвотна далучыліся дыпламаты амбасадаў ФРГ, Францыі, Чэхіі, Славакіі, Швецыі, а таксама вядомы беларускі гісторык Уладзімір Арлоў.   

Кожная акцыя імкнецца напоўніць дзіцячыя эмоцыі і пачуцці шчырай дабрынёй, радасцю і любоўю:     

        Кіраўніцтва і валанцёрскі склад «Альтэрнатывы» з вялікім імпэтам плануюць працягваць падобныя мерапрыемствы.      

Дапаможам дзетям