Беларуская Праваабарончая школа адкрывае набор на ўводны курс па правах чалавека «Тэрыторыя правоў».
На курсе можна даведацца, што такое правы чалавека, роўнасць і недыскрымінацыя, а таксама пра дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў і правоў чалавека. Курс пройдзе 11-13 лістапада ў Літве (візавая падтрымка не прадугледжана). Арганізатары забяспечваюць трансфер, пражыванне і харчаванне на працягу праграмы.
На трэнінгу ёсць месца для камунікацыі ды нэтворкінгу, знаёмству з іншымі адукацыйна-асветніцкімі курсамі і далучэння да Alumni club Беларускай Праваабарончай Школы.
Заяўкі чакаюць да 30 кастрычніка ўключна. Спасылка тут.