Адукацыйная праграма Community Connections – гэта 3 тыдні ў ЗША, сустрэчы з амерыканскімі калегамі, культурная праграма, пражыванне ў сям'і.
Паводле ўмовы, для ўдзелу веданне англійскай мовы не патрабуецца! Усе выдаткі бяруць на сябе арганізатары. Адбор удзельнікаў і ўдзельніц адбываецца па выніках конкурсу заявак і гутаркі.
Тэмы праграмы на 2019 год і дэдлайны:
1. Уцягванне людзей з інваліднасцю ў жыццё мясцовых супольнасцяў
Даты праграмы – 5-27 чэрвеня 2019 года.
Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць атрыманы да 17.00 27 лістапада 2018 года. Папярэднія даты правядзення сумоўяў – 19-20 снежня 2018 года.
2. Гарадскі актывізм і ініцыятывы
Даты праграмы – 3-25 ліпеня 2019 года.
Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць атрыманы да 17.00 21 снежня 2018 года.
Папярэднія даты правядзення сумоўяў – 30-31 студзеня 2019 года.
3. Падтрымка і прасоўванне грамадскага актывізму з дапамогай медыя і інфармацыйнакамунікацыйных тэхналогій
Даты праграмы – 3-25 ліпеня 2019 года.
Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць атрыманы да 17.00 22 студзеня 2019 года.
Папярэднія даты правядзення сумоўяў – люты 2019 года .
4. Развіццё прадпрымальніцкіх ініцыятыў у сельскай мясцовасці i малых гарадах
Даты праграмы – 7- 29 жніўня 2019 года.
Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць атрыманы да 17.00 5 лютага 2019 года.
Папярэднія даты правядзення сумоўяў – 20-21 сакавіка 2019 года .
5. Сацыяльная адказнасць бізнэсу: супрацоўніцтва прыватнага бізнэсу і грамадскіх
арганізацый
Даты праграмы – 4-26 верасня 2019 года.
Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць атрыманы да 17.00 5 сакавіка 2019 года.
Папярэднія даты правядзення сумоўяў – 10-11 красавіка 2019 года .
6. Жанчыны ў бізнесе
Даты праграмы – 4-26 верасня 2019 года.
Анкеты для ўдзелу ў праграме павінны быць атрыманы да 17.00 12 сакавіка 2019 года.
Папярэднія даты правядзення сумоўяў – 24-25 красавіка 2019 года.
Апроч запоўненай анкеты, трэба даслаць 2 рэкамендацыі ад працадаўцаў, профільных сяброўскіх арганізацый. Сябры "Альтэрнатывы" для атрымання адпаведнай рэкамендацыі могуць звяртацца да кіраўніцтва арганізацыі!
Падрабязней аб праграме, а таксама форма заяўкі праз спасылку: by.usembassy.gov.
Жадаем поспехаў!