Удзельнікі і ўдзельніцы летняй школы ў Любліне (Польшча) 26 жніўня – 8 верасня 2018 вывучаць архітэктуру, заснаваную на гуманістычных канцэпцыях, якая ў дадзены момант выкарыстоўваецца жыхарамі трэцяга пакалення.
Тэорыя адкрытай формы і лінейнай бесперапыннай сістэмы будзе разгледжана з пункту гледжання сучаснага руху ў архітэктуры жылых комплексаў і плошчаў. Арганізатары аплочваюць пражыванне, харчаванне і транспартныя выдаткі (прадастаўляюць не больш за 200€), дэдлайн 7 траўня.
Удзельнікі і ўдзельніцы школы змогуць убачыць адносіны паміж знешнім і ўнутраным выглядам хаты – жылым комплексам і дваром комплексу.
Удзельнікі і ўдзельніцы зоймуцца такімі пытаннямі:
Як функцыянуе двор жылога комплексу праз паўстагоддзя пасля будаўніцтва?
Якія элементы былі дададзеныя і як жыхары змянілі праекты?
Якія магчымасці выкарыстоўвалі жыхары для змены прасторы?
Якія аспекты не падыходзiлi да дадзенай тэорыі і прайшлі праверку рэальнасці?
Як жыхары ацэньваюць рашэнні архітэктараў праз 50 гадоў?
Як трэба праектаваць кватэры, каб яны задавальнялі індывідуальныя патрэбы жыхароў?
Якая будучыня чакае жылыя комплексы позняга мадэрнізму ў Цэнтральнай Еўропе?
Падаваць заяўкі могуць студэнты, даследчыкі, маладыя прафесіяналы, якія вывучаюць або працуюць у галіне архітэктуры, гарадскога планавання, дызайну, і прадстаўнікі іншых дысцыплін (гісторыя, сацыялогія, антрапалогія, мастацтва, і іншыя).
Як падаць заяўку?
– Запоўніць заяўку па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdi0dXLBr2yqFxQRglV8HFjoYpj13E1IL9_K2_eib1mBtQXLg/viewform
– СV (не больш за 4 старонак)
– матывацыйны ліст (1 старонка і не больш за 1800 знакаў)
– эсэ на тэму: "Open Form: Flexibility of Space, Actions of People" (1 старонка і не больш за 1800 знакаў).
Сябрам "Альтэрнатывы", па жаданню, будзе прадстаўлена рэкамендацыя ад кіраўніцтва аб'яднання.
Жадаем поспехаў!