У Віцебску прэзентуюць праект “Музыка без межаў”

  

У Віцебску прэзентуюць праект "Музыка без межаў" —выстава карцін вядомых беларускіх музыкаў.

Адкрыццё выставы 30.04, 17:00, VZAP (вул. Кастрычніцкая,2). 
Інфалінія: +375259133876

 

Першая выстава прац беларускіх музыкаў "Музыка без межаў" пройдзе ў віцебскай прасторы VZAP (вул. Кастрычніцкая,2) з 30 красавіка па 14 траўня. Падзея закліканая паказаць розныя грані самавыражэння творчай асобы, а таксама паразважаць над актуальнай для Беларусі праблемай свабоды творчасці і яе межаў. Падчас выставы можна будзе ўбачыць карціны і малюнкі Лявона Вольскага, лідара гурта "Крама" Ігара Варашкевіча, гурта "Палац" Алега Хаменкі, фронтмэна брэсцкіх панк-зорак "Дай дарогу!" Юрыя Стыльскага, Андруся Такінданга (Recha, Harotnica), Ганны Жданавай (Lilac), лідара гурта Znich Алеся Таболіча, Сяргея “Скрыпы” Скрыпнічэнкі (Žygimont Vaza) і Аляксандра Дземідзенкі (Re1ikt). Усе музыкі граюць у розных стылях, аднак, як высветлілася, іх аб'ядноўвае выяўленчае мастацтва. Як зрэшты і іншых музыкаў свету. Малявалі не толькі беларускія вакалісты, гітарысты і бубначы, але і многія сусветныя зоркі. Джон Ленан, Пол Макартні, Джымі Хендрыкс, Джэніс Джоплін, Джым Морысан, Сід Барэт, Том Ёрк, Джоні Кэш, Бона, Фрэнк Сінатра і нават нобелеўскі лаўрэат па літаратуры Боб Дылан вядомыя ў тым ліку і сваімі мастацкімі працамі. Што натхняе беларускіх музыкаў у выяўленчым мастацтве, можна будзе пабачыць ў VZAP (вул. Кастрычніцкая,2).

Увага! Выстава працягнецца толькі 14 дзён! Адкрыццё адбудзецца 30 красавіка ў 17.00 і будзе суправаджацца сустрэчай з мастакамі. Сама экспазіцыя будзе даступная да 14 траўня.

Уваход: 1 рубель. Час працы выставы: 12.00-19.00.

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.