Летні інстытут у ЗША для студэнтаў і лідараў – гэта кароткатэрміновыя акадэмічныя праграмы, мэта якой – даць лідарам сярод студэнтаў-бакалаўраў больш глыбокае разуменне ЗША і паляпшэнне лідарскіх навыкаў.
Арганізатары аплочваюць асноўныя выдаткі, уключаючы транспартныя, пражыванне, харчаванне. Для ўдзельнікаў з Беларусі даступныя праграмы па сацыяльным прадпрымальніцтве. Працягласць праграмы – 5 тыдняў.
Праграма складаецца з серыі семінараў і дыскусій, лекцый, прэзентацый. Навучальныя мерапрыемствы разбавяць навучальныя паездкі, экскурсіі, лідарскія мерапрыемствы, валанцёрская дзейнасць. Кожны інстытут разлічаны на 20 удзельнікаў.
Праграма складаецца з 4-х тыдняў рэзідэнцыі і навучання і 1 тыдня – навучальнага туру ў іншы раён ЗША. У перыяд рэзідэнцыі ўдзельнікі/цы таксама возьмуць удзел у адукацыйных і культурных мерапрыемствах за межамі класа. Акадэмічная праграма складаецца з: уцягнутасці ў грамадзянскую супольнасць, даследавання грамадзянскай супольнасці ў ЗША, даследавання такіх тэм: грамадзянства, пабудова грамадства, эканамічнае развіццё, масавы актывізм, палітычнае лідарства, валанцёрства.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
– узрост 18 – 25;
– студэнты/кі праграм бакалаўрыяту, якім яшчэ навучацца мінімум 1 семестр;
– дэманстрацыя лідарства праз акадэмічную працу, працу ў грамадстве;
– уменне чытаць, пісаць і гаварыць на англійскай мове;
– мець мінімум ці не мець наогул вопыту падарожжаў або навучання ў ЗША;
– грамадзяне і сталыя жыхары ЗША не могуць падаваць заяўку;
– адпаведнасць патрабаванням візы J-1.
Кандыдаты павінны разумець, што гэта інтэнсіўная акадэмічная праграма і яны павінны прымаць удзел ва ўсіх лекцыях і мерапрыемствах праграмы. Удзельнікам не дазваляецца пакідаць інстытут для сустрэчы са сваякамі або сябрамі.
Заяўкі прымаюцца да 8 студзеня 2019. Па спасылцы можна знайсці падрабязнасці праграмы, а таксама форму заяўкі: exchanges.state.gov.