Хочаш здзейсніць вандроўку ў Еўропу? Атрымай грант!

Нідэрландская арганізацыя European Cultural Foundation прадстаўляе грант STEP Beyond Travel на аплату транспартных выдаткаў для маладых артыстаў і прадстаўнікоў культуры.

Грант STEP заснаваны для падтрымкі маладых мастакоў і дзеячаў культуры, якім яшчэ не споўнілася 35 гадоў, або ў першыя 10 гадоў іх кар’еры і аказвае фінансавую дапамогу ў іх гастролях і падарожжах па краінах ЕС і краінам, якія мяжуюць з ЕС. Сума гранта можа быць ад 250 да 600€ ў залежнасці ад паездкі і абранага транспартнага сродку. Для гэтай праграмы няма дэдлайну, але падаваць заяўку на атрыманне грант варта не пазней чым за 60 дзён да планаванай паездкі.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

работнікі сферы культуры, ці мастакі, артысты.
грамадзяне еўрапейскіх краін, сярод якіх: Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Расія, Украіна.
прыярытэт аддаецца маладым мастакам і дзеячам культуры, якія мелі мінімальны досвед падарожжаў, звязаных з прафесійнай дзейнасцю.
павінны быць старэйшыя за 18 гадоў.
павінны адпраўляцца ў выбраную краіну ўпершыню.
супрацоўнічаць з абранай арганізацыяй кандыдаты павінны ўпершыню.
павінны мець хаця б адну партнёрскую арганізацыю ў абранай краіне.
павінен прадстаўляць некамерцыйную арганізацыю.
заяўка анлайн падаецца за 60 дзён да паездкі.
 
Для атрымання гранту неабходныя: заяўка, бюджэт, рэзюмэ з гісторыяй падарожжаў (не больш за 2-х старонак), лічбавая копія запрашальнага лісты на англійскай, ліст павінна быць адрасавана заяўніку і падпісана партнёрскай арганізацыяй, у лісце павінна быць пазначана такая інфармацыя: назва і адрас партнёрскай арганізацыі, кантактная асоба, імя і адрас вандроўцы, пацверджанне супрацоўніцтва, план мерапрыемстваў на час прыезду заяўніка, што аплачвае арганізацыя, прызнанне неабходнасці атрымання гранту STEP.

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.