Дыскусія адбудзецца ў суботу, 6 мая а 18:00 у Бітлз клубе “Чердачок” (вул. Кастрычніцкая, 12).
Рэгіянальныя цэнтры ўсё больш ператвараюцца ў Беларусь другога гатунку. Эканамічны крызіс ударыў па іх куды мацней, чым па Мінску. Сталіца пры гэтым працягвае высмоктваць людзей і рэсурсы – і каб не адстаць ад Мінску назаўсёды, рэгіянальныя цэнтры павінны развівацца ў два разы хутчэй.
Уваход вольны. Рэгістрацыя на мерапрыемства: https://goo.gl/forms/dk6XOqt0Ua06Pn3V2
Як перажываюць зацяглую дэпресію беларускія рэгіёны і якім можа быць далейшае развіццё падзей? Якую рэгіянальную стратэгію мог бы абраць Віцебск, каб зрабіць сваіх жыхароў багацейшымі, а дзяржаўнае кіраванне больш эфектыўным патлумачы Рыгор Астапеня, галоўны рэдактар “Ідэі”.
Пра лектара: Рыгор Астапеня – заснавальнік і галоўны рэдактар анлайн-часопіса “Ідэя”. Рыгор працуе дырэктарам па развіцці і аналітыкам Цэнтра Астрагорскага, а таксама рыхтуе PhD-дысертацыю ў Варшаўскім універсітэце на тэму “Міжнародная ідэнтычнасць Беларусі”. Рыгор паходзіць з Салігорска.
Мерапрыемства ў Facebook: https://www.facebook.com/events/655825764626436
Мерапрыемства ў ВК:https://vk.com/event146114943
Інфалінія +375259133876