Купалаўцы паспяхова замацаваліся на Youtube

Тэатр імя Янкі Купалы будзе жыць! 

Нягледзячы на разгон і звальненне актораў Купалаўскага тэатра, якое ўчынілі ўлады за выказванне гэтымі дзеячамі смелай грамадскай пазіцыі, гэты славуты і таленавіты тэатр знайшоў выйсце — цяпер акторы будуць паказваць свае выбітныя пастаноўкі праз адмысловы Youtube-канал. 
 
12 кастрычніка адбылася анлайн-прэм’ера новай версіі легендарных “Тутэйшых” — і яна выклікала фурор. Спектакль паглядзела больш за 200 тысяч чалавек, а колькасць падпісчыкаў канала пераўзышла 100 тысячную мяжу — цяпер купалаўцы змогуць збіраць грошы за анлайн-паказы і забяспечваць сябе сродкамі для існавання. І гэта файна! 

Паглядзець “Тутэйшых” і падпісацца на канал можна вось тут


Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.