Маладых лідараў і лідарак запрашаюць у Віленскую школу

Цэнтр вывучэння Усходняй Еўропы аб’яўляе конкурс заявак на 2-ю Віленскую школу маладых лідараў і лідарак.
Праграма будзе праходзіць 17-19 кастрычніка 2019 года ў Вільні, Літва. 
 
Трохдзённая праграма ўключае сустрэчы і дыскусіі з вядомымі экспертамі, якія вядуць барацьбу з дэзынфармацыяй у сваіх краінах і/або прадстаўленых установах. Неабходна запоўніць форму заяўкі на англійскай (пераважна) ці рускай мове, захаваць яе ў фармаце Word і адправіць арганізатарам па электроннай пошце eesc0216@gmail.com (VYLM Application у тэме ліста) да 12 жніўня 2019.
 
Школа факусуецца на ліквідацыі пагроз, якiя ствараюцца дэзынфармацыяй, фальшывымі навінамі, прапагандай, кантраляваным доступам да інфармацыі, і накіравана на павышэнне сацыяльнай устойлівасці грамадства. Каб вырашыць гэтыя праблемы, праграма школы выкарыстоўвае метад абмену вопытам і ўрокамі, вынятымі актывістамі ў гэтай галіне. Праграма таксама стварае сетку аднадумцаў, якія могуць працаваць разам і ствараць новыя інавацыйныя падыходы.
 
Акрамя магчымасці сустрэцца і павучыцца, удзельнікам будзе прадастаўлена:
 
– пражыванне з 16 па 20 кастрычніка (4 ночы ў двухмесным нумары);
– харчаванне;
– аплата транспартных выдаткаў туды і назад;
– візавая падтрымка, калі патрабуецца.
 
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
 
– маладыя спецыялісты/кі з Арменіі, Беларусі, Эстоніі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі і Украіны, чыя прафесійная дзейнасць і асабістыя мэты звязаны з паляпшэннем працы СМІ;
– узрост ад 24 да 35 гадоў;
– мінімум ступень бакалаўра;
– досвед працы ў галіне журналістыкі, камунікацыі, паліталогіі або грамадзянскай супольнасці / НДА не менш за 3 гадоў.
– неабходна ведаць ангельскую мову.
 
Арганізатары адзначаюць, што нават калі вы не адпавядаеце ўсім пералічаным вышэй крытэрам, вы можаце падаваць заяўку. Удзельнікі/цы будуць адбірацца не толькі на падставе іх кампетэнцыі, але вялікая ўвага будзе надавацца матывацыі і здольнасці ўносіць уклад у агульную мэту. Інавацыйныя падыходы і ідэі вітаюцца!
 
Анкету можна знайсці на крыніцы: eesc.lt. Жадаем поспехаў! 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.