У Турцыі загінуў сябра “Альтэрнатывы” — R.I.P.

Стала вядома, што на гэтым тыдні здарыўся няшчасны выпадак з сябрам “Альтэрнатывы” Аляксеем Шубара. 

Гэта здарылася ў турэцкім курорце Аланія, куды ён прыехаў з кампаніяй сяброў, каб весела адпачыць. Позна ўвечары Аляксей вырашыў пайсці плаваць у мора. Па якойсьці прычыне там ён патануў. Сябры, калі заўважылі доўгую адсутнасць Аляксея, выклікалі ратаўнікоў. Пасля 45 хвілін яго знайшлі ў вадзе ад 1 км ад пляжа…

Вядома, што цяпер вырашаецца пытанне, дзе яго пахаваюць. Калі родныя з Беларусі не забяруць цела цягам 15 сутак, яго пахаваюць на мясцовых могілках для бяздомных. Яшчэ адзін з варыянтаў — адвесці яго ў Англію, дзе жыў апошнія 9 гадоў. Гэтым таксама спрабуюць займацца яго сябры.  

“Хлопец быў талковы. Рупліва займаўся будаўнічымі працамі, такіх называюць рабацягамі. Раней ён браў удзел у некаторых акцыях «Альтэрнатывы» у Мінску. У 2014 годзе нават правёў адзіночны пікет побач з галоўным пляцам сталіцы – Аляксей адважыўся выйсці з плакатам, які заклікаў спыніць Пуціна і не дапусціць 3-й сусветнай вайны. За гэта яго ўпяклі на 7 сутак арышту. Праз некалькі тыдняў, ужо на волі, яго даволі сур’ёзна збілі невядомыя, давялося праходзіць лячэнне ў БСМД.

У 2015 годзе ён здолеў адкрыць брытанскую візу і адправіўся ў Лондан, дзе папрасіў палітычны прытулак. Без асобых запаволенняў улады ўхвалілі прашэнне, і Аляксей атрымаў статус уцекача. Вучыў ангельскую мову, працаваў, інтэграваўся, заўсёды заставаўся з намі на сувязі і дапамагаў, калі было патрэбна.

Як жа сумна, што так раптоўна і недарэчна, у самым росквіце сіл, абрываюцца чалавечыя жыцці”, — каментуе лідар арганізацыі Алег Корбан

З архіву, 2014-2015 год: 

R.I.P.

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.