Як раней на Смаленшчыне адзначалі Святога Мікалая

19 снежня – Святы Мікола.

Святы Мікалай Цудатворац і ў наш час шануецца многімі хрысціянскімі канфесіямі. На захадзе – ён апякун сям’і, на усходзе яго лічаць апекуном падарожнікаў, а многія праваслаўныя вернікі нават часта называюць Мікалая Заступніка другім пасля Бога заступнікам на зямлі.

Але найбольш шырока ў народзе гэтае свята адзначалася ў ранейшыя часы. Так на Смаленшчыне, а таксама, верагодна, часткова і на тэрыторыі цяперашняй усходняй Беларусі, нават існавала адметная народная традыцыя. На свята Міколы зімовага (19 снежня – дата смерці вялікага хрысціянскага святога), сяляне на вёсцы збіраліся разам і ладзілі супольнае гулянне, дзе кожны прыносіў святочныя пачастункі. Але галоўнай падзеяй сустрэчы было частаванне сотавым мёдам. Гэтыя соты жавалі і выплёўвалі воск у чашу з вадой. З гэтага воску адразу ж ляпілі вялікую свечку Святому Мікалаю. Перад тым, як пачаць есці мёд, усе разам пачыналі маліцца Святому Мікалаю, каб вымаліць праз яго ў Бога для сваёй хаты дастатак, для сям’і – лад, для хлеба – добры ураджай, а таксама прасілі абароны ад усялякіх бедаў ды пошасцяў.

Некаторыя крыніцы таксама адзначаюць, што такія святы ў сялянскіх хатах маглі працягвацца нават некалькі дзён. Такая была традыцыя. Як кажуць, гуляць – дык гуляць!

Усіх са Святам!

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.