13 студзеня ў мінскім мікрараёне Каменная Горка адзначалі старажытнае народнае свята ў гонар Новага года (па Старым календары).
У шчадраванні, як таго патрабуе традыцыя, бралі ўдзел – зорканоша, каза, воўк, буслік, цыганка, дамавік і чорт. Радаваць і віншаваць мінчукоў яны выйшлі ўжо днём – спачатку ў звычайным гарадскім аўтобусе, завіталі на кірмаш “Заходні”, прайшліся па суседнім вуліцам, а затым абыходзілі кватэры некалькіх жылых дамоў па вуліцы Калеснікава і Лідская. Па словах арганізатараў імпрэзы, святочны экшн атрымаўся ўдалым і суперпазітыўным для ўсіх.
Для правядзення абраднага мерапрыемства, актыўная грамадскасць Каменнай Горкі рыхтавалася больш за тыдзень – шылі касцюмы, малявалі маскі, рабілі святочную зорку, а таксама развучвалі народныя песні.
Фотаматэрыялы:
У выніку Шчадравання ўдалося сабраць ад удзячных людзей багаты стол пачастункаў: