Як адбываецца абарона Курапатаў ад скандальнай рэстарацыі

Ужо другі тыдзень працягваецца актыўнасць неабыякавых беларусаў у абароне зямлі ля Курапатаў ад працы сумнавядомай рэстарацыі “Поедим, Поедим”.

Штодзень з 12 гадзіны тут збіраюцца актывісты палітычных і грамадскіх арганізацый, простыя неабыякавыя да лёсу Курапатаў людзі. Сярод іх – Павал Севярынец, Вольга Нікалайчык, Ніна Багінская, Наталля Гарачка, Аляксей Туровіч, Зміцер Дашкевіч, Зміцер Каспяровіч і іншыя. Асноўная актыўнасць – інфармаванне наведвальнікаў рэстарацыі аб спецыфічным месцы гэтай установы – блізу народнага мемарыялу, дзе ў 1937-1941 гг. сталінскія каты забівалі тысячы бязвінных людзей. Таксама да гасцей даводзяць рашэнне пракуратуры ад 2012 года аб незаконнасці дадзенай пабудовы і прадпісаннях аб яе зносе і прапануюць адмовіцца ад яе наведвання.     

Найбольш актыўныя ўдзельнікі перакрываюць дарогу і не прапускаюць аўтамабілі з наведвальнікамі. 
 

У працэс час ад часу ўмешваюцца супрацоўнікі ДАІ, якія складаюць на актывістаў пратаколы за парушэнне правілаў дарожнага руху. Але гэта нікога не спыняе, аўтатранспарт сюды амаль не трапляе. 

11 чэрвеня варту ля рэстарацыі трымалі і актывісты “Альтэрнатывы”. Працэс каментуе кіраўнік аб’ядання Алег Корбан:

“Наш удзел – мірны, асветніцкі для наведвальнікаў, пратэстны для уласнікаў і супрацоўнікаў “Паедем, Поедим”. Некалькі занатовак. 1. У панядзелак 11.06. наведвальнікаў было мала, вельмі. Асноўная частка – гэта расіяне (бачна па аўтамабілях), якім тлумач-нетлумач, а выніку няма. Некаторым нават смешна. Адзін з іх апелюе наступным: “тут же немцы в основном евреев расстреливали, так в чем же проблема? Ммм..нават калі гэта так і было б, так што, па такой логіцы, тут можна піраваць? Габрэі што не людзі? Такім цяжка даказваць, што менавіта тут у 1937 годзе знішчалі лепшых беларусаў! 

2. Ахоўнікі гэтай фатальнай рэстарацыі ідэалагічна падрыхтаваныя да спрэчак з пратэстоўцамі, часам разводзяць чуткі і паклёп. Ім дапамагаюць супрацоўнікі міліцыі і ДАІ. Як толькі абаронцаў становіцца меней, некалькі ахоўнікаў адразу бягуць зрываць плакаты. 

3. Падабаецца ідэя, каб ля галоўнай брамы ўсталёўваць памінальныя вянкі ды кветкі. Няхай народ, што ідзе (едзе) сюды адпачыць, выпіць і закусіць праходзіць праз адмысловую жалобную сцяну і званы”. 

Тым часам некаторыя госці ўспрымаюць пасыл актывістаў з усмешкай:

Крыжы ў трагічных Курапатах моўчкі трываюць… 

   

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.