“Альтэрнатыва” пачала чарговы збор рэчаў для дзяцей з рэгіянальных школ-інтэрнатаў Беларусі.
У цяперашні час валанцёры кампаніі збіраюць рэчы, якія найбольш патрэбны дзецям падчас заняткаў у школе. Сярод такіх – канцтавары, кнігі, новая вопратка, інтэлектуальныя гульні і г.д. У пачатку верасня плануюцца першыя акцыі ў фармаце інтэрактыўных віктарын, дзе сабраныя падарункі будуць урачыста перададзены мэтавай аўдыторыі.
Зрабіць свой унёсак у акцыі можа кожны ахвочы – дзеля гэта трэба звязацца па кантактам нашай арганізацыі з валанцёрамі, перадаць адмысловыя рэчы. Запрашаем да ўдзелу!