Чашнікі: старадаўнім будынкам – гісторыка-культурны статус!

У Чашніках (горад у Віцебскай вобласці Беларусі) 5 жніўня валанцёры “Альтэрнатывы” пачалі збор подпісаў за ўключэнне ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай каштоўнасці 3 даваенных будынкаў па вуліцы Міра. 

5 жніўня 4 актывісты грамадскага аб’яднання “Альтэрнатыва” распачалі збор подпісаў сярод гарадскіх жыхароў пад прапановай да мясцовых уладаў і Міністэрства культуры надаць 3 жылым будынкам па вуліцы Міра №3, №5, №7 статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама правесці іх рэканструкцыю. Цяпер гэтая нерухомасць знаходзіцца ў аварыйным стане, апроч таго, тут працягваюць жыць людзі. 

 “Гэтыя будынкі – сапраўдны прыклад гарадской габрэйскай забудовы пачатку мінулага стагоддзя, яны маюць цікавую бярвеністую канструкцыю, тут вялікія падвалы з цэглы і камяней. Усё гэта важна для мясцовай гісторыі, гэтаксама для павышэння турыстычнай цікавасці, таму сёння ня варта чакаць, калі гэтыя будынкі разваляцца цалкам, а трэба іх аператыўна рамантаваць і дзяржаве браць пад сваю ахову і дагляд”, – каментуюць ідэю зварота актывісты “Альтэрнатывы”. 

Збор подпісаў пад дадзеным зваротам ладзіўся як сярод жыхароў гэтых будынкаў, так і сярод іншых гараджан мястэчка. Якіх-небудзь эксцэсаў падчас абыходу кватэр не было зафіксавана. Паводле слоў актывістаў, камунікацыі з мясцовымі жыхарамі праходзілі даволі паспяхова, большасць людзей ахвотна падпісвалася пад такім зваротам. 

                             

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.