Абаронцы зямлі ў Курапатах збіраюцца ладзіць 9 верасня вялікі мітынг супраць працы рэстарацыі “Паедем, поедим”.
28 жніўня сустаршыня аргкамітэта партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя накіраваў у Мінскі раённы выканаўчы камітэт апавяшчэнне аб тым, што ў нядзелю 9 верасня а 16 гадзіне неабыякавае грамадства правядзе масавы мірны сход каля рэстарацыі "Поедем, поедим".
Паведамляецца, што мэта сходу – выказаць пратэст супраць функцыянавання незаконна пабудаванага рэстаранна-забаўляльнага комплексу. У апошні час свядомае грамадства абурылася яшчэ большым нахабствам з боку ўласнікаў рэстарацыі, якія на мінулым тыдні дазволілі тут вяселле са святочным салютам.
Збор удзельнікаў плануецца а 16 гадзіне на Галгофе, што ў сэрцы мемарыяла ў Курапатах, далей адбудзецца шэсце да брамы рэстарацыі, дзе пройдзе мітынг.
Каментар ад рэдакцыі. Улічваючы той факт, што на правядзенне дадзенай акцыі не пададзена заяўка згодна дзеючага заканадаўства, мерапрыемства не будзе мець адмысловай санкцыі ад улады. Але арганізатары гатовы праводзіць акцыю, як кажуць, пры любым раскладзе.
Так выглядае скандальная рэстарацыя і штодзённая людская варта супраць яго працы: