Заява “Альтэрнатывы” у абарону Віктара Бабарыкі і ўсіх іншых рэпрэсаваных

BY org “Альтэрнатыва” выказвае рашучы пратэст афіцыйным уладам Беларусі ў сувязі з прымяненнем да сваіх палітычных апанентаў беспрэцэдэнтных рэпрэсій.

 У апошні перыяд усё цывілізаванае грамадства стала сведкам гвалтоўных і беспадстаўных арыштаў і затрыманняў, ператрусаў і канфіскацыі асабістых рэчаў, збіцця, прыніжэння чалавечай годнасці, а таксама сталі вядомыя факты катаванняў палітычных зняволеных ў месцах адбыцця пакарання. Усе крымінальныя справы, распачатыя да апанентаў усталяванай палітычнай сістэмы, цалкам абсурдныя і, відавочна, сфабрыкаваныя.

У такіх умовах не можа ісці гаворкі аб правядзенні ў нашай краіне сумленнай дэмакратычнай перадвыбарчай прэзідэнцкай кампаніі.

Арышт Віктара Бабарыкі – аднаго з галоўных намінантаў на пасаду Прэзідэнта, мае выключна палітычную матывацыю, з’яўляецца грубым парушэннем правоў чалавека як ў адносінах да спадара Бабарыкі, так і да ўсіх грамадзянаў-выбарцаў, якіх пазбавілі магчымасці выбіраць.

Калі гэты гвалт не скончацца – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 г. можна лічыць завершанымі ўжо цяпер.

BY org “Альтэрнатыва” шчыра падтрымлівае актыўнасць грамадства ў адстойванні сваіх правоў у мірным негвалтоўным супрацьстаянні несправядлівасці. Вітаем петыцыю з патрабаваннем вызвалення Бабарыкі: http://chng.it/Fjq9FgjhpF

 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.