Як сёння выглядае музей Максіма Гарэцкага

Максім Гарэцкі — выбітны беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння мінулага стагоддзя. Але, як і большасць айчынных творцаў, стаўся ахвярай бязлітаснай машыны чырвонага тэрору.  

Максім Іванавіч Гарэцкі нарадзіўся на Магілёўшчыне 18 лютага 1893 г. у невялічкай беларускай вёсачцы Малая Багацькаўка на Мсціслаўшчыне ў мнагадзетнай сям’і селяніна Івана Гарэцкага. На гэтым месцы сёння знаходзіцца сядзіба-музей, дзе прадстаўлены артэфакты датычныя яго жыцця і творчасці. 

Аўтар шэрагу апавяданняў і аповесцяў на сацыяльныя праблемы, такія як узаемаадносіны інтэлігента і народа, ролі і місіі інтэлігенцыі ў нацыянальным развіцці, нялёгкага сялянскага жыцця, а таксама барацьбы простых беларусаў за свае правы і самавызначэнне. Сярод найбольш вядомых твораў — зборнік “Досвіткі”, кніга “Ціхая плынь”, “Меланхолія”, “Рунь”, “Дзве душы”, аповесць “У чым яго крыўда?”. 

Любоў і самаадданасць беларускай справе, нацыянальнай культуры і мове каштавала Максіму жыцця. Быў арыштаваны ў лістападзе 1937 года, этапаваны ў Вязьму. Абвінавачаны ў варожасці да савецкай улады і контррэвалюцыйнай рабоце, выказванні тэрарыстычных намераў. Расстраляны 10 лютага 1938 года а 15-й гадзіне. 

Па словах народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча, “…мы можам і павінны ганарыцца, што Максім Гарэцкі з’яўляецца ў нашай культуры постаццю еўрапейскай вышыні”. 

Каб патрапіць цяпер у літаратурны музей Гарэцкага ў Малую Багацькаўку, трэба за 5 дзён зрабіць заяўку ў гістарычным музеі ў Мсціслаўлі. Цяпер ён не ў самым добрым стане, але добра, што хаця б захаваўся такім: 



 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.