Як прайшло апошняе БАСовішча, фотафакт

19-20 ліпеня ў польскім Гарадку адгрымела 30-е БАСовішча — беларускі музычны рок-фестываль, арганізаваны Беларускім аб’яднаннем студэнтаў у Польшчы.
Як сцвярджаюць самі арганізатары, гэта апошні фестываль у гісторыі БАСовішча.  “Складаная фінансаваная сітуацыя, якая не дазволіць правесці мерапрыемства на адпаведным узроўні, прымусіла аб’яднанне прыняць такое рашэнне”, – так яшчэ ўвесну выказалася Лідзія Пякарская, чалец Галоўнай управы БАСу. 
 
 
У гэтым годзе на сцэне БАСоў выступілі зоркі айчыннага року — Крама, Дзецюкі, :B:N:, Лявон Вольскі, NaviBand, Зніч, а таксама маладыя рокеры. 
 
 

Сярод большасці наведвальнікаў і музыкаў не перастаюць гучаць спадзяванні на тое, што штогадовая музычная падзея ўсё ж будзе мець працяг, БАсы будуць жыць, хаця б у новай форме.

Побач са сцэнай знаходзіцца намётавы гарадок, дзе звычайна жывуць госці. Традыцыйна, БАсы праходзяць 2 дні, дзе знакавыя музычныя выступы ладзяцца у начны час. 


Такім быў 30-ы фестываль: 
 

Завяршылася “Басовішча” выступам гурта “Дзецюкі”, а пасля на сцэну выйшлі арганізатары і падзякавалі ўсім гасцям за тое, што шмат гадоў былі разам. 

 
Напрыканцы канцэрта арганізатары фэсту разам з гуртом :B:N: і з усімі гледачамі “Басовішча” выканалі знакамітую песню на словы Міхала Анемпадыстава “Простыя словы”
 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.