Міністэрства замежных спраў Эстоніі заснавала стыпендыяльную праграму для студэнтаў магістратуры ўніверсітэта Tallinn University of Technology.
Стыпендыя выплачваецца на працягу 2 гадоў (працягласць большасці магістарскіх праграм) і складае 400€ у месяц.
Стыпендыя даступна для такіх магістарскіх праграм:
Environmental Engineering and Management – 1 стыпендыя;
Technology of Wood, Plastics and Textiles – 1 стыпендыя;
Materials and Processes for Sustainable Energetics – 1 стыпендыя;
Technology Governance and Digital Transformation – 1 стыпендыя;
Communicative Electronics – 2 стыпендыі.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
– Мець грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
– Быць залічаным на адну з пералічаных вышэй магістарскіх праграм універсітэту;
– Мець навуковую ступень бакалаўра, або эквівалент ступені бакалаўра;
– Мець мінімальны бал па тэстах: IELTS (Academic) бал 5.5, з 5.5 або больш, мінімальны бал па тэсту TOEFL (iBT) – 70; -Cambridge First Certificate in English (FCE): бал A, B or C; Cambridge Certificate of Advanced English (CAE): бал A, B or C .; Cambridge Certificate of Proficiency in English (CPE): бал A, B or C; Pearson Test of English Academic (PTE A): агульны бал 48 або вышэй.
Для атрымання стыпендыі неабходна запоўніць бланк заяўкі на паступленне ва ўніверсітэт Tallinn University of Technology і адправіць матывацыйны ліст на study@ttu.ee. Разам з бланкам заяўкі на паступленне неабходна адправіць такія натарыяльна завераныя копіі дакументаў (на англійскай мове):
– Дыплом бакалаўра;
– Транскрыпт з ацэнкамі;
– Матывацыйны ліст;
– Рэзюмэ, у якім дэталёва апісаць атрыманую адукацыю і вопыт работы;
– Дакумент, які пацвярджае веданне англійскай мовы;
– Копія старонкі пашпарта кандыдата, якая ўтрымлівае інфармацыю аб ідэнтыфікацыі асобы кандыдата.
Матывацыйны ліст павінна змяшчаць:
– назву абранай праграмы магістратуры;
– прычыны выбару Эстоніі для навучання;
– прычыны выбару менавіта гэтай праграмы навучання;
– планы пасля заканчэння навучання.
Увага, апошні тэрмін падачы дакументаў – 15 траўня 2018.