Святкаванне такой знакавай для грамадскай супольнасці падзеі ўзяла на сябе Асамблея няўрадавых арганізацый Беларусі.
Нагадаем, што са снежня 2005 году ў Беларусі дзейнічала крымінальная адказнасць за «дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі», для чаго ў Крымінальны Кодэкс быў уведзены адмысловы артыкул №193.1. У якасці пакарання — пазбаўленне волі да 3 гадоў, штраф, а таксама умоўнае пакаранне. У 2006-2009 гг. па гэтаму артыкулу пракацілася хваля пераследу найбольш актыўных чальцоў моладзевых грамадска-палітычных арганізацый.
Праваабарончая супольнасць, а таксама Еўрапейскі Саюз і ЗША неаднаразова выказвалі пратэст па дзейнасці дадзенага артыкула, заклікаючы беларускія ўлады да яго хуткай адмены.
Але ўлады Беларусі цалкам так і не адмовіліся ад самой ідэі забароны дзейнасці незарэгістраваных арганізацый і адказнасці за такую дзейнасць, таму замест крымінальнай адказнасці прадугледжваецца адміністрацыйная, у выглядзе штрафаў.
Тым не менш, для грамадскай супольнасці Беларусі гэта невялікая перамога. У апошні дзень дзеяння артыкула згодна Крымінальнага Кодэкса, а гэта 18 ліпеня 2019 г., Асамблея НДА зладзіла святочны фуршэт на Свіслачы. Вось гэта выглядала: