6 лістапада 2016 г. “Альтэрнатыва” плануе аўтобусную экскурсію па знакавых архітэктурных славутасцях нашага былога Вялікага княства – “Каштоўнасці велічнай Літвы”.
Маршрут падарожжа: Мінск-Ліда-Мураванка-Жалудок-Навагрудак-Мір-Мінск. Плануецца наведаць знакаміты замак Гедыміна (Ліда), старажытны храм абарончага тыпу (Мураванка), палац Святаполк-Чацвярцінскіх і касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (Жалудок), рэшткі вялікакняжацкай рэзідэнцыі (Навагрудак), пабачыць Мірскі замак (Мір).
Вандроўка – бясплатная (апроч уваходных квіткоў у Лідскі замак). Ад’езд з беларускай сталіцы ў 7.30, вяртанне а 20 гадзіне. Каб далучыцца да падарожжа трэба пакінуць свае дадзеныя з кантактамі па электроннай скрыні: abc-33@tut.by.
Найшчыры дзякуй за ўдалую вандроўку! Дазволю сабе адну заўвагу. У Мураванцы тутэйшая экскурсаводзца шчыра, натхнёна і далікатна, каб не пакрыўдзіць іншых, распавядала пра "нашую православную церковь". Але "пакрыўджаныя" ўсё-ткі выявіліся. Папраўдзе, найбольш крывавыя войны век вяком доўжыліся за рэлігію – масакра! Пара ўжо нам ўзьняцца сьведамасьцю вышай – Бог Адзіны, і ўсё йдзе з Аднаго Вытоку.
Як хораша ўсталі бараніць Нашую Культуру Філяматы! Вось дзе запачаткавана аснова сьведамасьці Літвінаў, і адсюль можа паўстаць Нашая Літва- Вольнасьць.
Ojczyzna, Nauka, Cnota.
Гэтыя словы зь філямацкага вершу Адама Міцкевіча сталіся гаслам Літоўскай моладзі, а верш – іхным гімнам. І мова тут нам не перашкода, каб пераняць за ўзор іхныя дзеі.
Наконадні вялікага агульнадзяжаўнага кыргызска-беларускага камуністычнага сьвята "Сядзьмова наебра" ГА "Альтэрнатыва" запрасіла жадаючых наведаць сапраўдныя (беларускія, а не расейскія) сьвятыні ў бясплатную аўтобусную вандроўку “Каштоўнасьці велічнай Літвы”. Нядзіва, што толькі адзін з запісаных ня здолеў даехаць да месца збору. Ні затрымкі, ні дождж ня здолелі сапсаваць вельмі цікавую гістарычную экскурсыю Менск-Ліда-Мураванка-Жалудок-Наваградак-Менск, якую каардынаваў Алег Корбан, а дапамагалі яму яе праводзіць тамтэйшыя знаўцы. Ніхто не падвёў, удзельнікі былі мокрымі, але вясёлымі, выглядалі задаволенымі. Дзеякія маладзёны й маладзіцы прыхапілі нават дзяцей. А нехта ў дадатак да цікавай экскурсыі й памятнай фотасэсыі яшчэ здолеў паласавацца смачнымі яблыкамі ў маёнтку Сьвятаполк-Чацвярцінскіх 😉 Дзякуй, Алег)