22 лістапада ў Вільні (афіцыйна Вільнюс – сталіца Літоўскай Рэспублікі) адбылася гістарычная падзея – ганаровае перапахаванне парэшткаў Кастуся Каліноўскага і двух дзясяткаў ўдзельнікаў нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863–1864 гг.
У цырымоніі ўзялі ўдзел прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэзідэнт Польшчы Анджэя Дуды, Беларусь прадставіў віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка. Развітацца з лідарам паўстання і тымі героямі, якія аддалі сваё жыццё за вольнасць і свабоду Беларусі прыехалі тысячы беларусаў. У Вільню з Канады прыехала нават старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.
Тысячы людзей пад нацыянальнымі беларускімі бел-чырвона-белымі сцягамі, а таксама дзяржаўнымі сцягамі Літвы і Польшчы прыйшліся грандыёзным шэсцем ад віленскай Ратушы да могілак Росы. Парэшткі паўстанцаў знайшлі свой доўгачаканы спачын у капліцы, што месціцца на гэтых старажытных могілках.
Фотаздымкі з сацыяльных сетак
Нагадаем, у ліпені 2017 г. падчас раскопак на гары Гедыміна ў Вільні былі выпадкова знойдзены парэшткі 20 асобаў. Даследчыкі Віленскага ўніверсітэту прыйшлі да высновы, што з верагоднасцю 95 % сярод іх ёсць і парэшткі Кастуся Каліноўскага, кіраўніка паўстання 1863–1864 гг. Усё гэта пацвердзіла ранейшую выснову – забітых у 1864 годзе паўстанцаў царскія карнікі пахавалі наўпрост на тэрыторыі свайго гарнізона – на той самай Замкавай гары.
Аб тым, як праходзіў працэс развітання з Героямі паўстання, рэкамендуем паглядзець праз відэатрансляцыю незалежнага тэлеканала БелСАТ: