Грамадскае аб’яднанне «Альтэрнатыва» выказвае глыбокія спачуванні сям’і і родным Аляксандра Кулінковіча.
Раптоўная смерць выбітнага айчыннага музыкі і грамадскага дзеяча Аляксандра Кулінковіча – вялікая страта для Беларусі. Такіх сучасных творчых геніяў і смелых талентаў усім нам будзе не хапаць…
Нагадаем, Кулінковіч памёр раніцай 4 жніўня ў 3-й сталічнай клінічнай бальніцы, куды яго даставілі з-за раптоўнай хваробы пнеўманіі. У гэты ж дзень ён мусіў выступаць на грандыёзным фэсце «Рок за баброў!».
Аляксандру Кулінковічу было 46 гадоў. У 1989 годзе ён заснаваў гурт “Нейра Дзюбель» і вызначыў яго вядучым стылем панк-рок. У 1999 годзе калектыў атрымаў галоўны прыз «Рок-каранацыі» — «Рок-карону». Кулінковіч з’яўляўся аўтарам музыкі і тэкстаў гурта, выступаў яго асноўным салістам. Ягоныя найбольш вядомыя кампазіцыі: «Каникулы с Чиччолиной», «Петрова, подай воды», «Резиновый дом», «Охотник и сайгак», «Переехало комбайном», «Ворсинки и катышки», «Гузік», «Я памру тут». Апроч таго, ён здымаўся ў фільмах, некаторы час вёў калонку ў дзяржаўна газеце «Советская Белоруссия», удзельнічаў у дабрачынных акцыях.
Вечная памяць!