Да ўсталявання шыльдаў з гістарычнымі назвамі вуліц далучылі Пружаны

Ужо 7 горад Беларусі падкрэсліў свае старадаўнія назвы вуліц з дапамогай адмысловых дублюючых шыльдаў. 

Цяпер і ў Пружанах (Брэсцкая вобласць Беларусі) цэнтральныя вуліцы горада ўпрыгожваюць дадатковыя шыльды з пералікам гістарычных назваў вуліц. Прычым улады зрабілі гэта з пэўнай крэатыўнасцю – усе гістарычныя назвы прадубляваны на беларускай мове, а таксама на мове той краіны, якая надала назву вуліцы ў той ці іншы час. 

Галоўным ініцыятарам такой ідэі выступаў навуковы супрацоўнік музею-сядзібы «Пружанскі палацык» Зміцер Юркшайціс, які і падрыхтаваў зварот да мясцовых уладаў.

Фотаздымкі ад мясцовай інфармацыйнай крыніцы ў Пружанах:

 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.