Акадэмія студэнцкага лідарства абвяшчае набор удзельнікаў і ўдзельніц з Беларусі на адукацыйны візіт у Львоў (Украіна)
З украінскага боку візіт каардынуе нацыянальны студэнцкі звяз – Украінская асацыяцыя студэнтаў (УАС), якая бярэ на сябе асноўны ўнёсак на аплату дадзенай праграмы. Цягам трох дзён удзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць магчымасць пазнаёміцца са студэнцкімі і праваабарончымі арганізацыямі, прадстаўніцтвамі студэнцкай і акадэмічнай супольнасці ў Львове.
Да таго ж усіх удзельнікаў чакае незабыўная культурная праграма: экскурсіі па горадзе і гістарычных мясцінах, цікавая вечаровая праграма.
Да ўдзелу ў візіце запрашаюцца студэнцкія і грамадзкія актывісты і актывісткі.
Адукацыйны візыт адбудзецца 7-9 траўня 2017 г. Выезд увечары 6 траўня, вяртаньне ў Мінск – раніцай 10 траўня.
Каб прыняць удзел у візіце, неабходна да 20 красавіка запоўніць анкету і прайсці вочнае ці skype- інтэрвію з каардынатаркамі.
Кошт удзелу – 120 BYN (сюды ўваходзіць: пражыванне ў хостэле, праезд камфортным мікрааўтобусам, 3-разовае харчаванне).