Нямецкая арганізацыя Aktion Sühnezeichen Friedensdienste адкрыла прыём заявак на ўдзел у летніках 2023.
На працягу двух тыдняў валанцёры і валанцёркі будуць знаёміцца з гісторыяй, дапамагаць у мемарыяльных цэнтрах ці ўдзельнічаць у сацыяльных праектах.
Праграма ўключае 9 напрамкаў – летнік у Берліне (Цэнтр дакументацыі NS-Zwangsarbeit), Бухенвальдзе, на тэрыторыі мемарыяла канцлагера Флосенбюрг (у цэнтры ўвагі будзе праца над лічбавым архівам “Мемарыяльныя архівы”), у Іерусаліме, у венгерскім Будапешце (лагер габрэйскай грамады), латвійскіх Вішках (тут адбудуцца археалагічныя працы на месцы сінагогі і таксама на габрэйскіх могілках), літоўскіх Зарасаях (праца на старажытных габрэйскіх могілках), польскім Асвенцыме, польскім Увроцлаве (праца па старажытных габрэйскіх могілках).
Унёсак за ўдзел для беларусаў складае 50/70 еўра. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ад 16 і да 30 гадоў, на праграму ва Ўроцлаў – ад 18 да 40 гадоў. Для ўдзелу трэба запоўніць заяўку.
Жадаем поспехаў!