Мэта фотаконкурсу «Эканоміка і рамёствы» — падтрымка мастацтва фатаграфіі і фатографаў для ўмацавання нацыянальных і міжнародных камунікацыйных каналаў з мэтай узняцця пытання важнасці рамёстваў праз фатаграфію і раскрыць міжнародную дасведчанасць аб рамёствах у розных грамадствах.
Конкурс ладзіць Central Bank of the Republic of Turkey (Турцыя). Удзел у конкурсе бясплатны. Конкурс мае адну катэгорыю і анлайн прымаюцца каляровыя і чорна-белыя фатаграфіі да 16 лістапада 2018.
Як прадуктыўнасць эканомікі, рамёствы адлюстроўваюць культурныя каштоўнасці грамадства праз разнастайнасць і агульную мову, выражэнне. Развіваючыся вакол адносіны майстра і вучня, і перадаючыся з пакалення ў пакаленне, рамёствы ўзнікаюць як вынік цяжкай працы і навучання. Гэта сфера, якая робіць унёсак не толькі ў эканоміку, але і ў агульную культуру грамадства.
Прызы:
1-е месца – залаты медаль і TRY 20,000 (3750 EUR)
2-е месца – сярэбраны медаль і TRY 15,000 (2810 EUR)
3е месца – бронзавы медаль і TRY 10,000 (1870 EUR)
10 спецыяльных прызоў – TRY 2,500 (460 EUR)
спецыяльны прыз (за фатаграфію, зробленую ў Турцыі) – TRY 2,500 (460 EUR).
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
браць удзел могуць як прафесійныя фатографы, так і аматары; старэйшыя за 18 гадоў; кожны канкурсант/ка можа падаць не больш за 4-х фатаграфій;
Адправіць свае фатаздымкі даволі проста – праз загрузку па спасылцы: https://www.tfsfonayliyarismalar.org/en/yarisma_kategori.asp.
Поспехаў!