У цэнтры горада Навагрудак побач са старажытнымі будынкамі пачалі з’яўляцца шыльды з інфармацыяй аб іх гісторыі.
На шыльдах у храналагічным парадку змяшчаюцца кароткія звесткі пра канкрэтны будынак – год пабудовы, архітэктурны стыль, важныя падзеі, што былі з ім звязаныя. Інфармацыя прыводзіцца адразу на 2 дзяржаўных мовах, таксама на некаторых з іх звесткі падаюцца і на ангельскай мове.
Бясспрэчна, гэта даволі цікавая ідэя мясцовай улады ў сферы папулярызацыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ды прыцягнення яшчэ большай увагі з боку турыстаў.