Адзначаем Дзень роднай мовы!

У гонар Дня роднай мовы, які штогод адзначацца 21 лютага, у Беларусі плануецца безліч цікавых і натхняльных імпрэзаў грамадзянскай супольнасці.
Адным з галоўных мерапрыемстваў будзе свята «Мова Фэст», якая ладзіцца 22 лютага (субота) у культурным хабе «ОК16», адрас: Мінск, вул. Кастрычніцкая, д. 16, к. 27.
 
Вось што там плануецца: 

Моўны квэст

13.00-20.00: спампуй дадатак Say.by (google play, app store), выконвай заданні  і атрымлівай каштоўныя падарункі ад партнёраў свята: Аліварыя, Leon.by, Realt.by, Банка Дабрабыт, Symbal.by, Белсат ТВ.
 
Вулічная пляцоўка «Смачна ў роце»:
13.00-22.00: праца фудтракаў з вулічнай ежай;
14.00-17.00: інтэрактыўная праграма ад студыі «Варгін» з беларускімі традыцыйнымі гульнямі і забавамі ды танцавальная праграма ад капэлы «Колісьнія».
 
Дзіцячая пляцоўка «Дуду» ад «Нашай Нівы» ў вялікай залі:
13.00-17.00: прэзентацыя часопісаў «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!» ды інтэрактыўныя забавы ад аўтараў выданняў:
 
Пластыляндыя — дзеткі будуць з пластыліну ляпіць усялякіх персанажаў, вядзе Алесь Кудрыцкі (калі плануеце паўдзельнічаць і хочаце забраць дадому зробленыя фігуркі, то прынясіце з сабой пластылін; 2-3 цаглінак хопіць на выраб аднаго героя),
Пахімічым — падлетак Тарас Бабін будзе дэманстраваць свае доследы,
Вучымся маляваць — мастак Раман Тарасевіч будзе паказваць дзеткам на фліпчарце, як малююцца розныя героі, каб яны маглі паўтарыць тут жа самі,
Самаробкі з паперы — займаемся арыгамі з Ганнай Раманоўскай,
Віктарына на веды з салодкімі падарункамі і розыгрышам часопісаў.
 
Пляцоўка ў бары «Мова Бар»:
14.00-15.00: мастацкі майстар-клас ад ілюстратаркі Лізаветы Ганчаровай «Намалюй і захавай»;
15.40-17.00: Літаратурная пляцоўка з Беларускім ПЭН-Цэнтрам: Юля Цімафеева, Павел Горбач, Янка Каліноўскі,
Андрэй Адамовіч, Уладзь Лянкевіч;
19.00-21.00: «Аліварыя» прадстаўляе застольны «Спеўны сход» з Сержуком Доўгушавым і гуртом «Стажары».
 
Адукацыйная пляцоўка «Годна» ў вялікай залі:
13.00-14.00: Leon.by прадстаўляе майстар-клас ад Віталя Гуркова «Тайскі бокс па-беларуску».
14.00-15.00: Банк Дабрабыт прадстаўляе адкрытую дыскусію «Беларуская мова і бізнес» з удзелам:
 
Алена Патаповіч, намеснік дырэктара па маркетынгу парталу Realt.by,
Аляксей Раманчук, прэс-сакратар Банка Дабрабыт,
Аляксандр Апейкін, дырэктар гандбольнага клуба «Віцязь-Леон» (Мінск),
Ала Ляцяга, кiраўнiк дэпартамента карпаратыўных адносiнаў ААТ «Пiваварная кампанiя Алiварыя»,
Мікіта Броўка, намеснік дырэктара ТАА «Сымбаль Бай»,
Усевалад Сцебурака, намеснік старшыні ГА «СБП», тэлевядучы канала «Белсат».
Вядучы дыскусіі: Арцём Гарбацэвіч, журналіст «Нашай Нівы».
15.00-16.00: Адкрытая дыскусія «Нацыянальная ідэя Беларусі» з удзелам:
 
Валерый Варанецкі, дыпламат, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканняў,
Павел Данэйка, генеральны дырэктар бізнес-школы ІПМ, сябра назіральнай рады некалькіх кампаній у Беларусі і за мяжой,
Алана Гебрэмарыям, актывістка Моладзевага блоку і Задзіночання беларускіх студэнтаў,
Франак Вячорка, віцэ-прэзідэнт Digital Communication Network, крэатыўны дырэктар Радыё Свабода,
Віталь Гуркоў, 12-разовы чэмпіён свету ў тайскім боксе, саліст гурта Brutto.
Вядучыя дыскусіі: журналіст Зміцер Лукашук і філосаф Максім Гаруноў, аўтары і сувядучыя праграмы пра нацыянальную ідэю на Еўрарадыё «Ідэя Х».
16.00-16.30: Радыё Свабода запрашае на прышчэпку беларускае мовы: мовазнаўца Вінцук Вячорка раскажа і пакажа, якія тыповыя, і часам смешныя, памылкі робяць пачаткоўцы ды як ад іх вылекавацца.
 
16.30-16.50: Прэзентацыя мабільнага дадатку «MOVA», які распрацавала каманда пад кіраўніцтвам Максіма Багдановіча, студэнта Гарвардскага ўніверсітэту. 
 
MOVA — бясплатны дадатак на смартфон, які дазволіць вам дадаваць свае беларускія словы і выразы, гартаць і шукаць іх у стужцы слоў, даваць ім рэйтынгі, захоўваць тыя, што спадабаліся, у свой уласны слоўнік, а таксама даведвацца і дзяліцца навінамі беларускамоўнай супольнасці.
 
Прома-пляцоўка «Мова, грамадства, бізнес» у малой залі:
13.00-22.00: конкурсы, забавы, квэсты, падарункі ад партнёраў свята, прэзентацыі ўдзельнікаў і гасцей свята з вядучым Сержуком Доўгушавым;
13.20-13.55, 14.20-14.55, 15.20-15.55: кампанія «Будзьма беларусамі!» прадстаўляе дзіцячую пляцоўку: інтэрактыўная гульня-спектакль «Па слядах аднаго падання» (працягласць 25 хвілін, для дзяцей ад 6 да 13 год), кожны ўдзельнік атрымае размалёўкі па правах чалавека, а таксама конкурсы і забавы з прыемнымі падарункамі;
16.20-17.00, 18.20-19.00: прэзентацыі ад грамадскіх ініцыятыў Асамблеі НДА;
 
14.00-14.15, 15.00-15.15 і 16.00-16.15: Realt.by прадстаўляе лялечны тэатр-батлейка агратурыстычнай сядзібы «Гасцiна» з п’есай «Цар Ірад»;
17.20-17.30: выступ Таццяны Грыневіч;
 
17.30-18.00: прэзентацыя праекта «Школа маладога пісьменніка» ад Саюза беларускіх пісьменнікаў. Школа маладога пісьменніка — нефармальны адукацыйны праект, які спалучае вопыт і досвед спрактыкаваных майстроў пяра з актуальнымі патрэбамі маладых літаратараў. Школа аб’ядноўвае паэтаў, празаікаў і перакладчыкаў, якія падчас навучання не толькі паляпшаюць якасць сваіх тэкстаў, але і атрымліваюць механізм рэалізацыі сваіх культурніцкіх правоў.
 
на ўсёй тэрыторыі пляцоўкі:
13.00-22.00: кнігі, рэчы, з’явы і паслугі па-беларуску: стэнды кніжных выдавецтваў, СМІ і арганізацый, вытворцаў сувеніраў і падарункаў: Symbal.by, Halijafy.by, Budzma-krama.by, Kniganosha.by, Arche.by, Belarusam.by, БМАgroup, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Будзьма беларусамі!, Арт Сядзіба, Euroradio.fm, Say.by;
 
18+ 13.00-22.00: на прома-пляцоўцы генеральнага партнёра «Аліварыя» будзе размешчана фотазона «Аліварыя Багемскае Паровое», прысвечаная піву, якое зварыў бровар у гонар легендарнага паравога піваварнага завода XIX стагоддзя «Багемія». З даты яго заснавання, 1864 год, і вядзе свой адлік «Аліварыя». На пляцоўцы будуць працаваць прамоўтэры з гульнявым гістарычным квізам «Шануем гісторыю разам» і адбывацца дэгустацыя піва «Алiварыя Багемскае Паравое»;
 
13.00-22.00: прома-стэнды ад Leon.by, Realt.by, Белсат ТВ, Банка Дабрабыт з гульнямі і падарункамі;
 
14.00-17.00: інтэрактыўная праграма ад студыі «Варгін» з беларускімі традыцыйнымі гульнямі і забавамі ды танцавальная праграма ад капэлы «Колісьнія»;
13.00-17.00: стэнд Беларускага Чырвонага крыжа і «Тэрыторыі дапамогі»: майстар-клас па першай дапамозе, дзе можна будзе па-беларуску павучыцца выратаванню жыцця дарослага і немаўляці ў выпадку спынення дыхання, даведацца, дзе можна прайсці навучанне першай дапамозе па Еўрапейскіх стандартах;
 
Пляцоўка Асамблеі НДА ў малой залі:
13.00-20.00: пляцоўка Асамблеі НДА з прэзентацыямі грамадскіх ініцыятыў, прысвечаных беларускай мове.
 
На пляцоўцы Асамблеі НДА вас чакаюць інтэрактыўныя забавы ад разнаплянавых грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, якія штодзённа выкарыстоўваюць беларускую мову ў сваёй дзейнасці.
 
Музычная пляцоўка «Шануем мову разам» у вялікай залі:
17.00-18.00: сцэна «Традыцыя»: гурт «Тутэйшая шляхта», гурт Vuraj;
19.00-22.00: выступаюць з праграмамі па-беларуску: Ганна Шаркунова, гурт «Мутнаевока», Лера Яскевіч, Пётр Клюеў, гурт Akute; гурт Volski.
 
Уваход вольны!
 

Дарэчы, у гэтым годзе будзе працяг беларускамоўнага стэндапа! 21 лютага а 20 гадзіне ў памяшканні Stand Up Comedy Hall. (Мінск, вул. Куйбышава, 45) пройдзе  беларускамоўная вечарынка з удзелам лепшых і цікавых прадстаўнікоў беларускай камедыі, якія будуць жартаваць выключна на беларускай мове! Абяцаюць – будзе смешна! Кошт квітка: 16 рублёў.

 
 
 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.