Актывіст “Альтэрнатывы” Уладзь Сяргееў зараз знаходзіцца ў апёкавым цэнтры ў рэанімацыі.
Вядома, што ён знаходзіўся ў кампаніі сяброў на лецішчы пад Мінскам, у вёсцы Грэбенка. Ноччу, па невядомай прычыне, у будынку здарыўся пажар, Уладзя змаглі выцягнуць на вуліцу ў апошні момант, з-за чаго ён атрымаў моцныя апёкі.
У цяперашні момант ён у пакоі рэанімацыі, лекары не даюць ніякай інфармацыі, апроч таго, не дазваляецца яго наведванне.
Кіраўніцтва “Альтэрнатывы” сумесна з яго сябрамі і салідарнай грамадскасцю спрабуе даведацца больш інфармацыі аб стане яго здароўя і магчымасці аказання яму дапамогі. Верагодна, для яго лячэння будзе ладзіцца збор грошай.
Уладзь Сяргееў на дабрачыннай акцыі ў Гомельскай школе-інтэрнаце
Прэс-служба “Альтэрнатывы” будзе пільна сачыць за лёсам Сяргеева і паведамляць пра яго лёс дадаткова.