Магчымасць прыняць удзел у трэнінгу па экалогіі

У верасні ў Францыі адбудзецца 10-ці дзённы трэнінг па тэме экалогіі.  

У беларусаў, якія цікавяцца тэмай экалогіі і яе ўплыву на соцыум, з’явілася магчымасць удзелу у трэнінгу, што мае адбыцца ў цэнтральнай Францыі. Частка падзей будзе арганізаваная ў фармаце skillshare, калі ўдзельнікі і ўдзельніцы дзеляцца сваімі досведам і інструментамі па тэме праграмы. 

Праграма дае магчымасць даведацца больш пра тое, як размаўляць пра змяненне клімату і тлумачыць іншым людзям, чаму гэта важна. Таксама будзе магчымасць пазнаёміцца з моладдзю з розных частак Еўропы і файна правесці час у невялікай французскай камуне. 

Арганізатары пакрываць выдаткі на падарожжа, апроч квіткоў на самалёт. 

Калі і дзе: 10.09-20.09.2023, Жуані (Joigny), Францыя. Працоўная мова — англійская. 

Жадаючым прыняць удзел варта запоўніць анкету.
Дэдлайн: 13.08.2023. 

Усе падрабязнасці пра трэнінг — па спасылцы: https://www.salto-youth.net/tools/european-training-calendar/download/salto%5Ctrainingcalendar%5Cmodel%5CDownload-9107/InfoPack%20Ecologicall%20to%20action.pdf?fbclid=IwAR0Z4p0hRrZaQWHEbBhL4ULR_tp4GOF0GQDypUY70bJqGi9MeHRNIt8nP7E

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.