Віншаванне з нагоды перамогі Эмануэля Макрона

Грамадскае аб’яднанне “Альтэрнатыва” шчыра віншуе з перамогай у чэсных і празрыстых выбарах 25-га прэзідэнта Французскай Рэспублікі выбітнага паспяховага і маладога палітыка Эмануэля Макрона! 

У чарговы раз французскі народ засведчыў усяму свету адданасць і прыхільнасць дэмакратычнай ідэі, прынцыпам роўнасці і талерантнасці, еўрапейскаму дому і дабрабыту! 

Няхай жа ўсе лепшыя і пазітыўныя намеры новага Прэзідэнта ажыццявяцца годна і павядуць вялікую Францыю па шчаслівай дарозе поспеху і прагрэсу! 

Дакумент з урачыстым віншаваннем будзе перададзены ў Французскую амбасаду 11 траўня – пасля публікацыі афіцыйных звестак аб выніках прэзідэнцкіх выбараў.

Вам таксама можа спадабацца

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *