Шпацыр па невялікаму, але ўтульнаму райцэнтру

Мінулай восенню тут адбыўся Дзень беларускага пісьменства — горад эфектна добраўпарадкавалі. Але і без чыстых вуліц і пафарбаваных будынкаў у цэнтры, гэтае мястэчка захавала прыгожыя прыродныя і гістарычныя лакацыі. 

Такім чынам, вашай увазе  “альтэрнатыўны” фотасэт з Капыля (Паўднёва-Заходняя частка Мінскай вобласці).

Самы топавы аб’ект – Замкавая гара, дзе некалі была крэпасць часоў ВКЛ, а да яе існавала паганскае свяцілішча. Побач з іх знаходзіцца гарадская забудова, а далей бачныя маляўнічыя вадаёмы, зялёная рунь і лес:

Ля цэнтральнай плошчы: 

Так у Капылі ўпрыгожаны будынак Пракуратуры: 

А ў падножжа Замкавай гары знаходзіцца крынічка, за якой часта прыходзіць як мясцовыя, гэтак і турысты:

У горадзе захаваліся і дзейнічаюць сёння храмы розных канфесій: праваслаўная Спаса-Вазнясенская царква (1866 год), каталіцкі касцёл, а таксама будынак-замак Царквы Веры евангельскай:

На некаторых будынках у цэнтры месцяцца банэры з выявамі выбітных землякоў: Цішка Гартны, Алесь Адамовіч, Адам Русак:

Крыж у памяць ахвяр палітычных рэпрэсій сталінскіх часоў: 

На ўскрайку горада знаходзіцца дэндрапарк агульнай плошчай 1,7 га, а на супрацьлеглым баку – чароўны паркавы комплекс. Праз кожныя 50 метраў сустракаюцца альтанкі. А ў глыбіні гэтай лакацыі можна знайсці незвычайнае месца, дзе побач з дубам усе яшчэ нехта ладзіць старажытныя паганскія святы: 

Мілае і душэўнае беларускае мястэчка. І асаблівасць яго не толькі ў чыстых вуліцах.  

Капыляне!
Бывайце здаровы,
Жывіце багата,
А я ўжо ж паеду
Да сваёй хаты!

Вам таксама можа спадабацца

One thought on “Шпацыр па невялікаму, але ўтульнаму райцэнтру

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.