Актывіста перавялі з рэанімацыі ў апёкавае аддзяленне сталічнага шпіталя хуткай дапамогі. Вялікай пагрозы для яго здароўя болей няма.
Цяпер доступ да яго наведвання адкрыты для ўсіх жадаючых. Чакаецца, што тут Сяргееў будзе знаходзіцца яшчэ 3 тыдні. У бінтах пакуль застаюцца рукі і спіна, астатнія часткі цела ў лепшым стане.
Нагадаем, 2 тыдні таму з грамадскім актывістам Уладзімірам Сяргеевым здарыўся няшчасны выпадак – атрымаў 40% апёкаў. Інцыдэнт адбыўся на лецішчы пад Мінскам, дзе ён знаходзіўся ў кампаніі сяброў. Ноччу, раптоўна загарэўся дом. Уладзь апошнім пакідаў палыхаючы будынак, падчас чаго моцна пацярпеў. Спачатку актывіста даставілі ў бліжэйшы шпіталь у горадзе Чэрвень, пасля перавезлі ў рэанімацыю мінскага Рэспубліканскага апёкавага цэнтра.
Уладзь Сяргееў выказвае шчырую ўдзячнасць за падтрымку, пазітыўныя пажаданні, а таксама за перададзеныя рэчы і грашовыя сродкі яго сям’і!