Мінску-помнік Каліноўскаму!

Грамадская арганізацыя «Альтэрнатыва» у перыяд вясны-лета 2013 года ладзіла кампанію па зборы подпісаў сярод жыхароў беларускай сталіцы з прапановай да ўлады пабудаваць у Мінску помнік кіраўніку нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-1864 гг. на Беларусі і Літве – Кастусю Каліноўскаму.

       У выніку, актывісты аб’яднання сабралі 4000 подпісаў, а таксама 40 подпісаў вядомых асобаў (пісьменнікі і паэты, гісторыкі, дзеячы культуры і мастацтва), якія разам са зваротам былі накіраваны ў Мінгарвыканкам, Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў, а таксама ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Апроч гэтага, ладзілася вулічныя акцыі ў падтрымку такой ініцыятывы.

     «Альтэрнатыва» прапанавала гарадской уладзе адобрыць ідэю будаўніцтва помніка Кастусю Каліноўскаму, разам з тым арганізаваць сумесна з грамадскасцю конкурс на вызначэнне найбольш яскравага манумента. Планаванае месца для яго ўсталявання – сквер, на перасячэнні праспекта Незалежнасці з вуліцай Каліноўскага, што недалёка ад Усіхсвяцкай праваслаўнай царквы (мікрараён Усход у Мінску).

На жаль, беларускія ўлады адмовілі ў падтрымкі зварота, назваўшы такую ініцыятыву “несвоечасовай”. Аданак, улады пайшлі на саступкі – на будынак, дзе раней знаходзіўся кінатэатр «Вільня» была вернута памятная шыльда з бюстам Каліноўскага, якая дагэтуль лічылася зніклай болей за 10 гадоў. Такім чынам, дзякуючы грамадскай актыўнасці, нарэшце, у Мінску з’явіўся бюст з выявай нацыянальнага героя.

 

Адзначым, на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца толькі адзін помнік Каліноўскаму – у мястэчку Свіслач, што ў Гарадзенскай вобласці краіны.

Мінску-Помнік Каліноўскаму