Польская арганізацыя “Цэнтар супрацоўніцтва моладзі” ў супрацы з гарадскім саветам Гдыні рэалізуе праект “Навучальныя візіты ў Гдыні”.
Мэта навучальнай праграмы: паказаць удзельнікам і ўдзельніцам развіццё Польшчы з моманту падзення камунізму да ператварэння ў паўнавартасную еўрапейскую краіну. Усю гэтую інфармацыю ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць падчас нефармальных сустрэчаў з палітыкамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, польскімі студэнтамі і іншымі дзеячамі.
Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Беларусі, Малдовы і Украіны, якія валодаюць расейскай мовай, веданне замежных мовах не патрабуецца.
Навучальны візіт будзе доўжыцца 11 дзён, група складаецца з 12-15 удзельнікаў і ўдзельніц, а сустрэчы пройдуць непасрэдна ў офісах арганізацыяў, якія запрашаюць да сябе ўдзельнікаў візіту, што дае магчымасць не толькі пагутарыць з працаўнікамі і задаць пытанні, але і ўбачыць на ўласныя вочы, чым яны займаюцца і як адбываецца іх дзейнасць.
У межах праекту ўдзельнікам і ўдзельніцам забяспечаць пакрыццё выдаткаў на праезд да Гдыні і назад, пражыванне ў інтэрнаце, харчаванне, мясцовы транспарт і выдаткі на мерапрыемствы праграмы, падтрымку ў атрыманні бясплатнай шэнгенскай візы.
Падача заяўкі і ўдзел у навучальным візіце – бясплатныя.
Бліжэйшы навучальныя візіты адбудуцца 2-13 кастрычніка і 13-24 лістапада 2017 г. Заяўкі прымаюцца да 18 чэрвеня 2017 г.
Спасылка для запаўнення анкеты: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSehqCeXVaAhX9Ka8HEjKC2tkKf8AcAhlw3g1KCgvfD8eDCCsQ/viewform?c=0&w=1