На старажытных вуліцах Навагрудка гарадское ЖКХ усталявала шыльды з пералікам іх гістарычных назваў. Гэта чарговае дасягненне актывістаў By org “Альтэрнатыва”
Нагадаем, яшчэ у 2018 годзе валанцёрская група “Альтэрнатывы” у Навагрудку, пры дапамозе мінскім актывістаў арганізацыі, падрыхтавалі калектыўны зварот да мясцовых уладаў з прапановай усталяваць на аншлагах назваў вуліц у цэнтры горада дублюючыя шыльды з пералікам іх гістарычных назваў. Тады ў падтрымку такой ідэі валанцёры сабралі некалькі сотняў подпісаў сярод жыхароў мястэчка, спасылка. Як вынік, улады пагадзіліся паступова рэалізаваць прапанову.
Нарэшце, у сярэдзіне ліпеня 2020 г., улады ўвасобілі прапанову ў жыццё. Шыльды ўсталявалі на 7 вуліцах і 1 плошчы.
“Гарадскія ўлады выканалі грамадскую прапанову – і гэта цудоўна! І ведаеце, гэта надае натхненне на новыя справы на карысць папулярызацыі нашай культурнай спадчыны і рэалізацыі ўсіх іншых грамадскіх ідэй!”, – каментуе лідар “Альтэрнатывы” Алег Корбан.
Навагрудак, паводле падліку “Альтэрнатывы”, стаў 8 мястэчкам Беларусі, дзе на цэнтральных вуліцах з’явіліся шыльды з пералікам гістарычнай тапанімікі.