Перад тым, як позняя восень зробіцца шэрай абсалютна паўсюль, лясы і паркі атрымліваюць ад прыроды цудоўнае і яскравае хараство, робячыся чароўна жоўтымі, аранжавымі і чырвонымі.
Рэдакцыя “Альтэрнатывы” прадстаўляе асаблівыя восеньскія сюжэты з 8 рэгіёнаў свету – ад беларускага Крычава да канадскага Квебека!
Вясковая дарога ля Крычава, усходняя Беларусь. Фота: прэс-служба “Альтэрнатывы”:
Сапраўды, такой залатой працяглай восені ў нас даўно не было!
Мінск, вуліца Е.Полацкай. Фота: прэс-служба “Альтэрнатывы”:
Узгорак ля ракі Вілія, Вільня, Літва. Фота: прэс-служба “Альтэрнатывы”:
Са старажытнай замкавай гары ў Вільні адкрываецца цудоўны выгляд на зялёны горад.
Нечаканая поўнач Фінляндыі. Фота: Moment/Getty Images:
Многім турыстам у Лапландыі можа падацца, што галоўны тутэйшы сезон – выключна восень, бо ў гэты час усё навокал чароўнае і фантастычнае!
Непаўторны ландшафт польскай Мазурыі. Фота: holidaycheck.ch:
З адлюстравання рознакаляровых дрэваў ў Мазурскіх азёрах не адарваць вачэй.
Паўднёвая Ціроль, Поўнач Італіі. Фота: KlausStr:
Невыпадкова, вакол такой прыгажосці, напрыканцы кастрычніка ладзяцца штогадовыя фэсты вінаробаў.
Штат Новая Англія, усход ЗША. Фота: The Image Bank / Getty Images:
Колер – гэта сувязь паміж цяплом і холадам. Ён утвараецца, калі яшчэ вельмі цёплы і сонечны час днём, але марозная ноч. Прыгажосць і непаўторнасць гэтага часу прыцягвае сюды вялікую колькасць турыстаў з усяго свету. У дадатак да такой карціны, многія жыхары любяць упрыгожваць свае сады яркімі аранжавымі гарбузамі.
Мост Мядзведжай гары ў штаце Нью-Йорк на рацэ Гудзон, ЗША:
Такое ўражанне, што ўзгорак на берагу, наўпрост, свеціць!
Правінцыя Квебек, Канада. Фота: Photononstop/Getty Images:
У Канадзе правінцыя Квебек і нацыянальны парк Банф канкуруюць паміж сабой за самыя яркія восеньскія колеры. Паўсюль цуд, але Квебек яшчэ асабліва ўражвае адметнымі карычневымі фарбамі.
Такая яна, восень 2018!