З 4 па 18 ліпеня мясцовы дабрачынны фонд “Крэўскі замак” ладзіць археалагічныя раскопкі ў Крэве, блізу знакамітага Крэўскага замка.
Кіраваць працамі ў часе летніку будзе Алег Дзярновіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Удзельнікі забяспечваюцца пражываннем ў намётавым гарадку, бясплатным харчаваннем. Таксама для валанцёраў будзе ладзіцца цікавая культурніцкая праграма.
Запоўніць заяўку на удзел магчыма праз спасылку: https://docs.google.com/forms/d/1cc0mQ8Jh0wnfMOayjVqTVzcCEBJQww6LJEgjQgBfVJs/viewform?edit_requested=true